У менскім метро памёр пажылы мужчына
У менскім метро сёння раніцай памёр мужчына.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе метрапалітэна, у 8.32 на эскалатары станцыі „Кастрычніцкая” з-за дрэннага самаадчування ўпаў мужчына 1939 года нараджэння.
„На станцыю была выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Медыцынскія работнікі канстатавалі смерць пасажыра”, — адзначыла прэс-служба.
