У менскім метро з’явіцца Wi-Fi



Публічная Wi-Fi-прастора ў менскім метрапалітэне з’явіцца на перасадачных станцыях «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» ўжо ў гэтым годзе. Таксама будзе магчымасць выкарыстоўваць інтэрнэт у тунэлі-пераходзе паміж станцыямі.

Праект ужо прайшоў стадыю ўзгаднення ў Менгарвыканкаме, праведзены ацэначныя работы і тэхнічныя замеры.

Як адзначаецца, ад поспеху пілотнага праекта, запатрабаванасці Wi-Fi будзе залежаць далейшае распаўсюджванне гэтага вопыту на іншыя станцыі. Праект рэалізуе менскі метрапалітэн і правайдэр «Дзелавая сетка».

Па словах гендырэктара «Дзелавой сеткі» Паўла Аляксеенкі, сёння публічны Wi-Fi — гэта must have для метрапалітэна: «Падобнае рэалізавана ўжо ў многіх падземках свету, таму што зручна для пасажыраў. Хутка з’явіцца і ў Менску».

Паводле naviny.by