У Менску абмеркавалі гендэрную дыскрымінацыю на працы



У адказ на гендэрную дыскрымінацыю на працы беларусы звальняюцца, але рэдка звяртаюцца ў суд.

Падчас публічнай дыскусіі пра дыскрымінацыю жанчын на працы, заганы сістэмы акрэсліла даследчыца гендэрных перспектываў Алена Арцёменка:

– У нас шмат было прыкладаў – гэта дыскрымінацыя пры прыёме на працу ці дыскрымінацыя на працоўным месцы, якое ахоплівае шмат розных рэчаў, у тым ліку і заробак, і сэксуальныя дамаганні, і патрабаванні да знешняга выгляду, і не павышэнне пасады, парушэнне правоў у кар’ерным развіцці і так далей.

Вынікі даследвання гендэрнай дыскрымінацыі ў Беларусі ўжо даступныя для азнаямлення ў сеціве.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск