У Менску абмяркоўвалі станоўчыя і адмоўныя бакі ўз’яднання Беларусі



У Менску адбыўся „круглы стол” з нагоды 75-й гадавіны далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Як сказаў арганізатар і вядучы мерапрыемства, гісторык Ігар Кузняцоў, гэтая падзея была вельмі важнай у гісторыі Беларусі. Але яна мела як пазітыўныя, так і негатыўныя наступствы.

На „круглым стале” быў усебакова абмеркаваны дзень 17 верасня 1939 года і яго наступствы.

– У выніку Беларусь павялічылася ў два разы. Насельніца таксама павялічылася ў два разы – дасягнула 10 мільёнаў 200 тысяч чалавек. Пачалі адкрываць беларускія школы. Будынкі касцёлаў пачалі вяртаць праваслаўным. Жылі па розныя бакі мяжы, гэта кепска.

Аднак зроблена гэта варварскімі метадамі, – кажа Ігар Кузняцоў. Супраць Польшчы СССР і трэці Райх здейснілі агрэсію і знішчылі Польшчу.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя