У Менску абмяркуюць праблему змянення клімату



Беларускія навукоўцы абмяркуюць праблему змянення клімату на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 60-годдзю „Беларускага геаграфічнага таварыства”. Паводле вучонага сакратара Гомельскага аддзялення БГТ Уладзіміра Пашука, на мерапрыемстве будуць уздымацца пытанні адаптацыі беларускай гаспадаркі да ўмоваў змянення клімату.

– Навуковая канферэнцыя прысвечана праблемам клімату і гідралогіі, а таксама прысвечана 60-годдзю „Беларускага геаграфічнага таварыства” і 80-годдзю аднаго з найвядомейшых вучоных гідролагаў Беларусі, не так даўно пайшоўшага з жыцця, Вячаслава Міхайлавіча Шырокага. Запрошаны навукоўцы з Польшчы, з Украіны, з Расеі і з Заходняй Еўропы.

Міжнародная канферэнцыя на тэму змянення клімату пройдзе ў Менску з 21-га па 24 красавіка на базе геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Беларускае Радыё Рацыя