У Менску ад каронавірусу прышчапілі першую цяжарную
Першая цяжарная жанчына прышчэпленая ад кавіду у 21-й раённай паліклініцы, што ў Заводскім раёне Менска. Будучая мама атрымала першую прышчэпку кітайскай вакцынай VeroCell карпарацыі Sinopharm.

Вакцына Vero Cell рэкамендавана спецыялістамі для імунізацыі будучых маці. У сталіцы гэты прэпарат паступіць ва ўстановы аховы здароўя выключна для вакцынацыі цяжарных, бо іншыя антыкавідныя вакцыны, дазволеныя да ўжывання ў Беларусі, ім не падыходзяць.
Накіроўваць на прышчэпкі такіх пацыентак будуць акушэры-гінеколагі. Пры гэтым галоўны доктар заўважыла, што калі непрышчэпленая цяжарная жанчына захварэе на каронавірус, то вялікая верагоднасць цяжкіх ускладненняў як у яе, так і ў дзіцяці.
Беларускае Радыё Рацыя
