У Менску адбудзецца канферэнцыя ў гонар Дня Волі



У суботу, 23 сакавіка, аб 11.30 распачнецца канферэнцыя, прысвечаная Дню Волі – найвялікшаму святу беларускага народа. Канферэнцыю арганізоўвае Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ.

На канферэнцыі выступяць гісторыкі і паэты, удзельнікі нацыянальна-вызвольнага руху, сведкі гістарычных падзей сучаснай Беларусі.

Канферэнцыя адбудзецца па адрасе: Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтр, вул. Газеты “Правда”, 11. Ст. метро “Пятроўшчына”.

Усіх патрыётаў запрашаюць далучацца да ўдзелу ў канферэнцыі.

Паводле прэс-рэліза