У Менску адбылася публічная сустрэча з камандай праекта «Дбаю»
Менчукі змогуць атрымаць падтрымку ўласных праектаў на карысць горада.
У Менску адбылася публічная сустрэча з камандай праекта «Дбаю». Пра задуму сумяшчэння бізнесу і грамадскасці распавяла сузаснавальніца праекта Марына Штрахава:
– Галоўная мэта праекта – гэта, канешне, стварэнне рэстараннай пляцоўкі, якая 70 адсоткаў свайго прыбытку будзе выдаткоўваць на развіццё гарадскіх праектаў. Зразумела, акрамя гэтага мэтамі з’яўляюцца стварэнне супольнасці аднадумцаў, якія будуць працаваць над гэтым праектам, развіваць гэты горад. Гэта ў прынцыпе стварэнне і запуск такога новага для нас інструмента.
Да праекта «Дбаю» можа далучыцца кожны, падтрымаўшы праект сумай, эквівалентнай 1000 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя