У Менску адбылася сустрэча валанцёраў
У Менску адбылася сустрэча замежных валанцёраў, якія працуюць у нашай краіне, з беларускімі, якія працуюць за мяжой.
Распавядае ўдзельнік дыскусіі з беларускага боку Антоній Шкраба:
– Я працаваў над праектамі ў розных краінах. Зараз хацеў бы нешта рабіць для Польшчы, бо мае прадзед і прабабуля жылі ў Польшчы. Я праглядаю праекты, дзе мог бы чымсьці дапамагчы. Гэта праекты звязаныя з кіно, бо я аператар, шукаю праекты, звязаныя з тым, што можна рэалізаваць у такім відэа-перформансе – праектах, якія могуць быць звязаныя з фота.
Сустрэча адбылася ў межах праекта „Жывая бібліятэка” – яго ўдзельнікі падчас дыскусіі абменьваюцца сваімі ўражаннямі і жыццёвым досведам паміж сабой і слухачамі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск