У Менску адбылося ўганараванне прэміямі імя Святланы Навумавай
Любы журналіст і дзяяч мусіць умець сумяшчаць прафесіяналізм і маральнасць.
Пра крытэры ўганаравання прэміяй імя Святланы Навумавай ад кампаніі «Гавары праўда» ў менскім Прэс-клубе распавёў старшыня журы прэміі, сябра Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў:
– Журналістыка адказная, журналістыка, якая разумее наступствы, і разам з тым пазбаўленая страху пагроз, з якімі спалучаная. Сапраўды гэты баланс паміж сумленнем і прафесіяналізмам можна назваць мудрасцю. Яна павінна быць адмысловым арыенцірам для маладых і не вельмі маладых людзей.
Сярод лаўрэатаў прэміі Святланы Навумавай узнагароду ў намінацыі «Экспертная супольнасць: паліталогія» атрымаў Андрэй Паротнікаў, эксперт праграмы „Варта” на Беларускім Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя