У Менску адбыўся „круглы стол” па праблемах росту наркаманіі



У Менску адбыўся „круглы стол”, на якім прааналізавана эфектыўнысць барацьбы дзяржаўных установаў з ростам спажывання наркотыкаў у Беларусі. Мерапрыемства арганізавана партыямі і грамадскімі арганізацыямі з праваацэнтрысцкай кааліцыі разам з прадстаўнікамі такіх грамадскіх ініцыятываў, як аргкамітэт па стварэнні сацыяльна-асветніцкай арганізацыі „Рух маці 328” і іншых . Па словах сустрашыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымшэўскага, рост наркаманіі – гэта велізарная праблема для краіны, але не меншай праблемай з’яўляецца тое, што ў сённяшніх уладаў няма стратэгічнага бачання яе вырашэння. Усё зводзіцца да жорсткіх і масавых рэпрэсій.

– У Беларусі прававое беззаконне. Следчыя часта засуджваюць людзей альбо  падкідваючы наркотыкі, альбо для таго, каб атрымаць фармальна павышэнне па службе. Мы будзем патрабаваць прыцягнення да адказнасці кіраўнікоў МВД, КДБ і і ншых структур, якія мусілі прадухіліць распаўсюд наркотыкаў, у прыватнасці, спайсу. Менск і ўсе рэгіёны Беларусі падсадзілі на спайс, як нібыта на легальны наркотык, гэта некім крышавалася. Гэтых людзей  ніхто не спыняў.

Гэта прывяло да таго, што ў спажыванне розных легальных наркатычных сумясяў уцягнулася вялікая колькасць моладзі. Потым заканадаўства змянілася і тысячы людзей, па некаторых дадзеных да 12 тысячаў, трапілі за краты на вялікія тэрміны зняволення. Віталь Рымашэўскі дадае: „Гэта страшная праблема. І палітычныя партыі, грамадскія, праваабарончыя арганізацыі павінны вырашаць яе разам. Напрыканцы лістапада плануем правядзенне канферэнцыі, прысвечанай гэтай праблеме. Будзем дабівацца  рэформы судовай сістэмы ў Беларусі, змянення заканадаўства, перагляду справаў грамадзянаў, асуджаных за спажыванне наркатычных сродкаў”.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bchd.info