У Менску адбываецца Беларускі грамадскі трыбунал над сталінізмам
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаванне Курапатаў» працягваюць правядзенне Беларускага грамадскага трыбуналу над сталінізмам.
Злачынствы сталінізму ўжо шосты раз разгледзяць у сядзібе Партыі БНФ . Тут пройдзе паседжанне трыбуналу з удзелам сведкаў, гісторыкаў, даследчыкаў гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.
Сустрэча прымеркаваная да ўгодкаў „эвакуацыя менскіх турмаў”, якая мела месца ў ноч з 24 на 25 чэрвеня 1941 года.
Гаворыць, актывістка ініцятывы «За ўратаваньне Курапатаў» Ганна Шапуцька:
– Менавіта сёння праводзім трыбунал па расстрэлу вязняў менскай турмы. 25-га чэрвеня пачалася так званая эвакуацыя менскіх турмаў. І частка людзей была расстраляная. Былі расстраляныя вязні “амерыканкі”. Гэта з’яўляецца ваенным злачынствам рэжыму на пачатку вайны.
Сябры грамадскага трыбуналу- гісторыкі, культуролагі, дзеячы культуры, грамадскія актывісты.
Грамадскі трыбунал будзе праходзіць у некалькі этапаў і завершыцца грамадскім выракам да Дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі 29 кастрычніка.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя