У Менску адключаны мабільны інтэрнэт
У Менску, дзе сёння праходзіць чарговая нядзельная акцыя прыхільнікаў перамен, адключаны мабільны інтэрнэт.
Інтэрнэт стаў недаступны для абанентаў мабільных сетак каля 13.50.
Інтэрнэт аператары сувязі адключаюць па нядзелях падчас акцый, тлумачачы гэта „распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў”.
Сёння ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі праходзіць Партызанскі марш.