У Менску адкрыўся Kalinouski Bar
У Менску на вуліцы Зыбіцкай з’явіўся Kalinouski Bar. Патрыятычны паб прысвечаны гісторыі паўстання 1863 года.
На сценах партрэты Кастуся Каліноўскага, цытаты з „Мужыцкай праўды”, а ўсё аздабленне выканана па-беларуску.
Меню завецца „Кактэйльная праўда”, у ім аўтарскія настойкі і кактэйлі з назвамі месяцаў па-беларуску. На століках у вазачках стаяць каласы.
Новы паб адкрыў прадпрымальнік Аляксей Славута на месцы колішняй бургернай.
