У Менску адкрыўся «Шахматны дом»



У нашай краіне людзі любяць шахматы. Нехта займаўся ў дзяцінстве, але потым кінуў. Хтосьці з захапленнем глядзеў шахматныя баталіі па тэлевізары, але шахматы перасталі паказваць. Дагэтуль у Менску не было месца, куды можна было б прыйсці ды добра правесці час за ўлюбёнай гульнёй. Аднак цяпер такое месца з’явілася.

„”Шахматны дом” адчыняе свае дзверы для ўсіх аматараў шахмат – менчукоў ды гасцей сталіцы. У нас можна ў прыемнай атмасферы, з кубачкам кавы ці гарбаты, пагуляць з сябрам ці аднадумцам, абмеркаваць з трэнерам нашага клуба апошнія шахматныя навіны, згуляць невялічкі вечаровы бліц-турнір ці больш сур’ёзны ў класічныя шахматы,” – абяцаюць на сайце.

А вось і гаспадар – Віктар Барскі, 24 гады, выпускнік гістарычнага факультэта БДУ. Індывідуальны прадпрымальнік, які ўзяў ля станцыі метро «Пушкінская» два пакойчыкі ў арэнду пад клуб. «Шахматны дом» толькі адкрыўся, але паспеў ужо выдаць дыхтоўныя нататнікі на 48 старонак. Прадаюцца па 1,5 беларускага рубля.

Бацька гаспадара Яўген; у 1980-х гадах – адзін з пачынальнікаў рэндзю ў Беларусі. Зараз будзе весці заняткі з шахматыстамі-пачаткоўцамі.

Брат гаспадара Андрэй адказны за лагістыку. Як бачна, сямейны бізнес.

Жонка Віктара Ганна Барская запоўняе беларускамоўныя дыпломы сваім прыгожым почыркам. Аднак у клубе вітаюць і расейскамоўных.

[Not a valid template]

Паводле belisrael.info