У Менску адкрыўся візавы цэнтр Вялікабрытаніі
У беларускай сталіцы адбылося афіцыйнае адкрыццё візавага цэнтра Вялікабрытаніі.
Візавы цэнтр размясціўся на вуліцы Няміга, 40. Пададзеныя сюды дакументы перасылацца ў пасольства Вялікабрытаніі ў Маскве, дзе супрацоўнікі апрацоўваюць заявы на атрыманне кароткатэрміновых віз на працягу 15 працоўных дзён.
У кліентаў візавага цэнтра ёсць магчымасць скарыстацца комплексам дадатковых, ужо платных паслугаў, у тым ліку VIP-залай, прамым вяртаннем дакументаў кур’ерам, а таксама працэдурай паскоранага разгляду дакументаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters
