У Менску адбыўся жаночы марш (абноўлена)



Некалькі дзяўчат, якія пайшлі ў метро на плошчу Перамогі, затрымалі. Сілавікі ўсаджвалі іх у мікрааўтобус з жоўтымі нумарамі, які выглядае, як звычайная маршрутка.

***

Дайшоўшы да скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова, дзяўчаты вырашылі разыходзіцца.

– Да заўтра, – сталі крычаць яны, праводзячы адзін аднаго.

***

У адным з дамоў калону вітае жанчына з сабачкай. Гаспадыня і сабака, упрыгожаны стужачкай, махаюць удзельніцам акцыі.

У нейкі момант жанчыны заўважылі ў калоне «ціхара».

– Хлопчык, які прыгожы хлопчык, – паспрабавала яго сфатаграфаваць адна з жанчын.

– Гюльчытай, пакажы тварык, не саромейся, – звярнулася да яго другая жанчына.

– Ганьба, пайшоў прэч, – сталі крычаць жанчыны. А потым сцягнулі з «ціхара» маску.

– У нас ціхарэса, – засмяяліся ўдзельніцы.

***

Аляксандр Лукашэнка ў гэтыя хвіліны праводзіць нараду з сілавікамі ў Палацы незалежнасці, паведамляе телеграм-канал «Пул першага».

***

Георгій Бабаян – карэспандэнт Russia Today, які цяпер працуе ў сталіцы. Удзельніцы маршу сустрэлі яго крыкамі «Ганьба!», У выніку мужчыну давялося перайсці на другі бок дарогі і адтуль назіраць за акцыяй.

***

Па дадзеных пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра „Вясна”, сёння на жаночым маршы былі затрыманыя па меншай меры 31 чалавек.

***

Недалёка ад БНТУ удзельніцы жаночага маршу вырашылі перайсці дарогу. Не ўсе паспелі зрабіць гэта на зялёны сігнал святлафора, аднак калона працягвала рух па праезнай частцы. З аўтамабіля міліцыі жанчын папрасілі «не парушаць правілы дарожнага руху», а пасля гэтага машына пачала рух прама на людзей. Хуткасць была невялікай, аўтамабіль нікога не крануў, ніхто не пацярпеў.

***

Удзельнікі жаночага маршу частуюць адно аднаго яблыкамі і пончыкамі.

***

Удзельніцы жаночага маршу канчаткова аб’ядналі ўсе калоны з розных частак горада (але гэта зусім недакладна). Жанчыны ўжо прайшлі плошчу Якуба Коласа і рухаюцца ў бок Акадэміі Навук. Паводле розных ацэнак, у акцыі прымае ўдзел больш за 10 тысяч чалавек.

***

Жаночая калона рухаецца па праспекце Пераможцаў у бок Палацу спорту.

***

Ніна Багінская супраць аўтазакі. Жанчына не давала з’ехаць машыне з затрыманымі. Праз 30 секунд з аўтазака выйшлі 2 чалавекі ў форме міліцыі і адцягнулі жанчыну.

***

Бліжэй да 15.30 на другім баку ад Ратушы з’явілася яшчэ адна жаночая калона. Да яе далучыліся нешматлікія дзяўчыны, якія засталіся на плошчы Свабоды пасьля затрыманьня. Прагукаўшы: «Свабоду» і «Ганьба», удзельніцы акцыі накіраваліся ў бок Нямігі.

***

Так АМАП і невядомыя ў балаклаве і зялёнай вопратцы масава запіхвалі ў аўтазакі жанчын.

***

На плошчу Свабоды прыехалі аўтазакі і аўтобусы з людзьмі. З іх выйшлі супрацоўнікі АМАП і невядомыя ў балаклаве і зялёнай вопратцы. Яны спрабуюць узяць у кальцо тых, хто сабраўся жанчын і, здаецца, ўціснуць іх у летнюю тэрасу кафэ.

***

Некалькіх затрыманых жанчын адвялі ў мікрааўтобус. Іншыя удзельніцы мітынгу заблакавалі яго і не даюць праехаць.

***

На плошчы Свабоды працягваюцца. Некаторыя жанчыны спрабуюць сарваць балаклавы з невядомых у зялёных касцюмах.

Дзяўчыны крычаць, адну жанчыну штурхнулі, адна паднялася: «Нічога страшнага».

«Што вы робіце?», «Глядзіце не перастарайцеся» – крычаць людзям у форме жанчыны.

Некаторыя дзяўчаты спрабуюць схавацца ў кафэ.

***

У Ратушы з’явіліся людзі ў балаклаве. Яны затрымліваюць дзяўчат.

 

***

У апошні час суботы ў Менску – традыцыйна жаночы дзень. Сёння бліжэй да 15.00 у Ратушы сталі збірацца дзяўчыны.

Яшчэ раней побач з плошчай з’явілася некалькі мікрааўтобусаў і два міліцыянты. Яны падышлі да журналістаў і інтэлігентна папрасілі трымацца на бяспечнай адлегласці.

Як паведамляе наш карэспандэнт, удзельніц пакуль няшмат. Некаторыя з іх апранутыя ў белыя і чырвоныя рэчы. Сярод іх – Ніна Багінская традыцыйна з вялікім бел-чырвона-белым сцягам.

Прыкладна ў 14.50 да жанчын падышоў міліцыянт і стаў папярэджваць, што мерапрыемства несанкцыянаванае. На што дзяўчыны сталі адказваць: «Я гуляю».

***

Дзень горада адмянілі з-за эпідсітуацыі ў сувязі з COVID-19. Замест святкаванняў у дзень нараджэння сталіцы ўлады горада заклікалі народ прыняць удзел у суботніках.

Народ адгукнуўся. Сёння многія двары выйшлі акультурыць сваю тэрыторыю. Напрыклад на Гурскага.

tut.by

***

У Менску 12 верасня афіцыйна святкуюць Дзень гораду. Пройдуць суботнікі і кірмашы з садавінай і гароднінай.

Па абедзе чакаецца штосуботні жаночы марш супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту сілавікоў і затрыманняў мірных дэманстрантаў.

На гэтым тыдні сілавікі зноў пачалі затрымліваць жанчын на несанкцыянаваных пратэстах.

svaboda.org