У Менску арыштаваная ізраільская адвакатка
Пра гэта паведамляе ізраільскае выданне „Детали”.

Ізраільскае выданне „Детали” паведамляе, што ў Нацыянальным аэрапорце „Менск” арыштаваная адвакатка з Ізраіля, якая прыбыла ў Беларусь для аказання юрыдычнай дапамогі ізраільскаму бізнесмену. У яе рэчах знайшлі 6 грамаў канопляў.
Ізраільцянка не адмаўляла, што знойдзеныя каноплі належаць ёй. Паводле слоў жанчыны, яны неабходныя ёй у медыцынскіх мэтах. Цяпер ёй пагражае ад трох да пяці гадоў турмы. МЗС Ізраіля ўжо заявіў, што ўшчыльную займаецца яе справай.
