У Менску асудзілі выкладчыц універсітэта і загадчыцу студэнцкага інтэрната
14 гадоў таму
Суд Фрунзенскага раёна Менска вынес прысуд па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК, заведзенай на выкладчыц універсітэта Наталлю Сівіцкую, Надзею Старавойтаву і загадчыцу студэнцкага інтэрната Алену Драбудзька.
Жанчын затрымалі гэтым летам, а пасля з імі апублікавалі «пакаяльныя відэа» — Наталлю, Надзею і Алену абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога», падпісках на «дэструктыўныя» каналы і «агітацыі супраць улады да гэтага часу».
Суддзя Алена Бушава прызначыла выкладчыцы Надзеі Старавойтавай і Наталлі Сівіцкай па 3 гады абмежавання волі («хатняя хімія»), а загадчыцы інтэрната Алене Драбудзька — 2,5 гады «хатняй хіміі».
вясна