У Менску аўтамабіль знёс прыпынак
Аўтамабіль Skoda знёс прыпынак на вуліцы К.Цэткін.
Абышлося без пацярпелых, распавяла старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Маскоўскага раёна Менска Любоў Трэпашко:
„Каля 11.50 36-гадовы кіроўца аўтамабіля Skoda рухаўся па вуліцы Клары Цэткін з боку плошчы Мяснікова ў бок плошчы Багушэвіча. Нечакана машына пайшла ў некіравальны занос, кіроўца наехаў на прыпынак”.
Фота ДАІ Маскоўскага раёна
