У Менску будуць судзіць Паўла Севярынца



У Менску працягваюцца суды над удзельнікамі пратэстных акцый індывідуальных прадпрымальнікаў.

7F98DB19-720F-4527-AC6F-B77A6B10F0C8_w640_r1_s_cx0_cy6_cw95

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы прызначаны суд над лідарам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам – у той самы дзень, калі Севярынец праводзіць паседжанне Камітэта выратавання прадпрымальніцтва.

– Суд прызначаны на чацвер 10 сакавіка – той самы дзень, калі ў нас адбудзецца паседжанне Камітэта выратавання прадпрымальніцтва. Я думаю, што ўсё гэта адмыслова зроблена. Гэта чарговая спроба разбурыць каардынацыю пратэстных акцый, і мы гэта разумеем.

Учора ў Менску адбыліся суды над іншымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту 22 лютага. Штрафамі пакараны Алесь Абрамовіч, Мікалай Статкевіч, Алесь Макаеў, Мікалай Казлоў. Справу Анатоля Лябедзькі, паводле ягонай заявы, адклалі на 14 сакавіка. СМСкі з выклікамі ў суд прыйшлі таксама Максіму Вінярскаму і Леаніду Кулакову.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org