У Менску бясплатны Wi-Fi з’явіцца яшчэ на дзвюх станцыях метро
Інтэрнэт-аператар „Дзелавая сетка” пашырыў зону пакрыцця сеткі Free Wi-Fi Minsk у метрапалітэне. У снежні кампанія запусціла бясплатны Wi-Fi на станцыях метро „Акадэмія навук” і „Плошча Якуба Коласа”, паведамляецца ў прэс-рэлізе інтэрнэт-аператара.
Усяго да бясплатнай зоны Wi-Fi у метро цяпер можна падлучыцца на дзесяці станцыях.
Да канца года „Дзелавая сетка” плануе запусціць бясплатны Wi-Fi яшчэ на дзвюх станцыях метро.
Free Wi-Fi Minsk — гэта гарадская грамадская сетка бясплатнага Wi-Fi па ўсёй беларускай сталіцы. Праект існуе за кошт рэкламы. Сетка аб’ядноўвае каля 100 лакацый, у тым ліку метро, буйныя гандлёвыя цэнтры, кавярні, банкі і запраўкі.
Каб падлучыцца да Free Wi-Fi Minsk, трэба аднаразова аўтарызавацца па нумары тэлефона. Гэта значыць, што на тэлефоне павінен быць падлучаны роўмінг для атрымання SMS-паведамлення. Партал аўтарызацыі да Wi-Fi даступны на трох мовах: рускай, англійскай і беларускай.
Сачыць за картай лакацый Free Wi-Fi Minsk можна на сайце freewifiminsk.by.
belapan.by