У Менску гарэў інтэрнат



Пажарная сігналізацыя прадухіліла сур’ёзны пажар у сталічным інтэрнаце, эвакуявана 150 чалавек, паведамляецца на сайце МНС.

Пажарная сігналізацыя спрацавала ў дзевяціпавярховым інтэрнаце на вуліцы Гурскага, 23 корпус 1 у Менску. 

Ратавальнікі ўстанавілі, што на пятым паверсе інтэрната адбылося загаранне маёмасці ў пакоі на плошчы 6 кв. м. У выніку пажару ў жылым пакоі пашкоджаная маёмасць, закураны сцены і столь.

„Падраздзяленнямі МНС з будынка інтэрната былі эвакуяваныя 150 чалавек, з іх – 80 дзяцей», – адзначылі ў ведамстве.

Пажар ліквідаваны а 19.25. Яго прычына высвятляецца.

Фота: minsk.mchs.gov.by