Пажар у будынку мэблевага магазіна ў цэнтры Менска патушаны
У Менску гарэў будынак магазіна мэблі, размешчанага па вуліцы Веры Харужай, 25.
Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка, агонь ліквідаваны ў 12.11.
Паводле яе слоў, гарэў дах будынка плошчай 70 квадратных метраў. Ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працягваюць працаваць супрацоўнікі МНС.
Прычыны ўзгарання высвятляюцца.
БелаПАН
