У Менску гаварылі пра аўтарскае права
Закон аб аўтарскім праве тычыцца ў першую чаргу не аўтараў, а спажыўцоў інтэлектуальнага прадукту, чые правы на доступ да інфармацыі абмяжоўвае. Пра гэта адбылася размова ў сталічнай галерэі “Ў”.
Гаворыць Павел Няхаеў – каардынатар інтэлектуальнага фестывалю “Артэс лібераліс”.
– Была другая лекцыя ад менскай суполкі Falanster. Гэта актывісты, якія займаюцца распаўсюдам вольных ведаў і данясеннем да чалавецтва ведаў пра тое, як можна яшчэ абараняць публічны здабытак або сваю творчую працу пры дапамозе Creative Commons – гэта гатунак вольных ліцэнзій. Гэта вельмі цікавая тэма, якая неабходна кожнаму творчаму чалавеку ў Беларусі, таму, хто стварае свае тэксты, фота, відэа, музыку ці штосьці іншае.
На сёння кожны карыстальнік сацыяльных сетак міжволі становіцца вытворцам інтэрнэт-кантэнту, які падпадае пад дзеянне Закона аб аўтарскім праве. Таму парады незалежных спецыялістаў і супраца з імі для такіх людзей стануць актуальнымі.
[Not a valid template]Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара