У Менску і Гародні пенсіянеры правялі чарговыя маршы мудрасці
У Беларусі працягваюцца выступленні пенсіянераў супраць Лукашэнкі. 11 студзеня акцыі адбыліся ў Гародні і Менску.
Беларускія пенсіянеры сабраліся на 16-ю традыцыйную акцыю пратэсту. У адрозненні ад папярэдніх выхадаў на маршы, цяпер людзі сталага веку ўжо не анансуюць кропкі збору, каб сілавікі не здолелі перакрыць плошчу ці вуліцу, на якой адбудзецца акцыя пратэсту.
11 студзеня акцыі прайшлі ў Гародні і Менску. Пратэсты адбыліся ў форме пікетаў і сабралі па некалькі ўдзельнікаў. Пра акцыі пенсіянераў у іншых гарадах пакуль не паведамляецца.
Стала вядома, што акцыя ў Гародні скончылася без затрыманняў.
svaboda.org