У Менску і рэгіёнах судзяць затрыманых у Дзень Волі



26 сакавіка адбываюцца працэсы над затрыманымі 25 сакавіка. Паводле праваабаронцаў, у гэты дзень затрымалі больш за 200 чалавек.  Большасць судоў праходзіць праз скайп.

 Людзей судзяць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі — артыкул 24.23 паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу.

Да 15-й гадзіны суды абвясцілі больш за 70 прысудаў — ад штрафаў да 30 сутак арышту, паведаміла «Вясна».