У Менску і Віцебску «замінавалі» чыгуначныя вакзалы і гандлёвыя цэнтры



9 траўня ў міліцыю паступіла паведамленне пра мінаванне двух гандлёвых цэнтраў, а таксама чыгуначных вакзалаў у Менску і Віцебску.

„Сёння ў 12.10 у міліцыю перададзенае паведамленне аб небяспецы, падобнае ды тых, што паступалі раней. На гэты раз былі „замінаваныя” два сталічныя гандлёвыя аб’екты „Галілеа” і „Сталіца”, а таксама два чыгуначныя вакзалы — у Менску і Віцебску”, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Сапёрна-піратэхнічныя групы правялі абследаванне чыгуначных вакзалаў і гандлёвых цэнтраў — небяспечных прадметаў не выяўлена.

Праваахоўнікі прыносяць прабачэнні „за часовыя нязручнасці, звязаныя з прыняццем мер бяспекі”.

belapan.by

Фота realt.by