У Менску каля Чырвонага касцёлу прайшоў малебен
У Менску 31 жніўня жанчыны сабраліся ля Чырвонага касцёлу, вадзілі карагоды, стаялі і маліліся за беларускі народ. Пасля Хроснага ходу вакол Чырвонага касцёлу дзяўчаты ўзяліся за рукі і ланцужком пайшлі па Плошчы незалежнасці.
Каля самога касцёлу затрыманняў не было, а вось на Плошчы Свабоды, што паблізу, АМАП разганяў людзей з фотаздымкамі Кандрусевіча.
