У Менску хочуць закрыць 17 грамадскіх аб’яднанняў
Цягам бліжэйшых двух тыдняў у Менску пройдуць 17 судовых пасяджэнняў па ліквідацыі грамадкіх арганізацый. Такія звесткі з’явіліся на сайце Менскага гарадскога суда. Пераважна пад ліквідацыю трапяць спартовыя і моладзевыя аб’яданні.
18-га студзеня, напрыклад, будуць разглядаць ліквідацыю клуба змешаных адзінаборстваў „Фенікс”. 25-га студзеня таксама можа быць ліквідаваны шэраг арганізацыяў. Гаворка ідзе аб моладзевых грамадскіх аб’яднаннях «Спартыўны клуб амерыканскага футбола», спартыўны клуб «Метспорт-лідар», моладзевай экалагічнай ініцыятыве «Белая Русь», «Клубе заўзятараў футбольнага клуба Партызан „12 гулец“», а таксама грамадскім аб’яднанні «Хакейны клуб „Дынаміт“».
Ліквідацыя грамадскіх аб’яднанняў ідзе ў Беларусі з ліпеня 2021 года. У многіх грамадскіх актывістаў дома і ў офісах адбыліся ператрусы. Пад закрыццё трапілі праваабарончыя, адукацыйныя, спартовыя ды іншыя праекты.