У Менску маліліся за пазбаўленне ад каронавірусу
Надышоў час, калі хрысціяне, юдэі і мусульмане мусяць аб’яднацца ў малітве і калектыўнай дысцыпліне перад пагрозай эпідэміі каронавірусу.
Такі заклік 21 сакавіка падчас Міжрэлігійнай малітвы пра пазбаўленне ад каронавірусу ў Чырвоным касцёле ў Менску прагучаў ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча:
– Прамысловасць прадукуе ўсё больш антысептыкаў, але не прадукуе здаровага жыцця. Бясспрэчна, што неабходна падпарадкавацца распараджэнням службы аховы здароўя, грамадскага парадку, ужываць сродкі гігіены. Вельмі важным з’яўляецца захаванне адказнасці і разважлівасці ў нашых паводзінах і не паддавацца паніцы.
Пасля малітвы вакол Чырвонага касцёла адбылася працэсія са знічамі і абразом святога Роха — заступніка і ратаўніка ад заразных хваробаў і эпідэміяў.
Беларускае Радыё Рацыя