У Менску маліліся за забітага Рамана Бандарэнку
У пятніцу, 13 лістапада, у менскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася святая Імша аб вечным жыцці для Рамана Бандарэнкі — чарговай ахвяры тэрору.
Біскуп Юры Касабуцкі падчас казані прамовіў наступнае.
– Увесь свет назірае з жахам, што адбываецца ў нашай краіне. Мы молімся аб спыненні таго насілля. Мы ўсе ўскалыхнуліся ад таго, калі даведаліся, як збілі Рамана, калі даведаліся, што ён памёр. Колькі было жалю, болю ў сэрцы. Ні адзін адэкватны чалавек не застаўся абыякавым да гэтай падзеі. Мы ўсе разумеем, што забойства – гэта зло. Але таксама мы памятаем словы Хрыста, Які заахвочвае да прабачэння. Нам усё цяжэй і цяжэй гэта рабіць.
Рамана Бандарэнку збілі да смерці служкі лукашэнкаўскага рэжыму пасля таго, як ён выйшаў бараніць ад іх бел-чырвона-белыя стужкі, павязаныя на агароджы ў сваім двары. Раману быў 31 год. Вечная памяць герою.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск