У Менску маршрутка ўрэзалася ў слуп
У Менску маршрутнае таксі ўрэзалася ў слуп, у выніку чаго пацярпелі шэсць чалавек.
Як паведаміла старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды АДАІ Партызанскага раёна сталіцы Кацярына Шкабінская, аварыя здарылася прыблізна ў 9.00 31 жніўня на вуліцы Солтыса ў раёне тралейбуснага парка № 5. Мікрааўтобус з пасажырамі сутыкнуўся з аўтамабілем „Рэно”, які разварочваўся на скрыжаванні. Ад удару маршрутку адкінула, і яна ўрэзалася ў слуп.
На месца аварыі прыбылі медыкі. Паводле інфармацыі ДАІ, пацярпелі шасцёра пасажыраў. „Там ёсць і лёгкія цялесныя пашкоджанні. Згодна з інфармацыяй на гэты момант, у бальніцу нікога не дастаўлялі”, — адзначыла старшы інспектар.
Па факце ДТЗ сталічная ДАІ праводзіць праверку, удакладняюцца акалічнасці здарэння.
Фота onliner.by