У Менску „мініравалі” вакзал і буйныя гандлёвыя цэнтры



Экстранныя службы праводзілі праверку па сігналах пра мініраванне.

Як паведамілі ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, напярэдадні ўвечары паступіла паведамленне пра мініраванне ў сталіцы будынкаў чыгуначнага вакзалу, гандлёвых цэнтраў „Дана Мол”, „Замак” і „Арэна-сіці”, а таксама чыгункі паміж Полацкам і Наваполацкам.

„Пасля праведзеных абследаванняў выбухованебяспечныя прадметы не выяўленыя. Эвакуацыя не праводзілася, затрымка ў руху таварнага цягніка склала 40 хвілін”, – адзначылі ў дзяжурнай частцы.