У Менску можа з’явіцца вуліца Касцюшкі



У Менгарвыканкаме неўзабаве разгледзяць пытанне аб прысваенні адной з вуліц сталіцы імя Тадэвуша Касцюшкі, кіраўніка вызвольнага паўстання 1794 года на тэрыторыі сучасных Беларусі, Польшчы і Літвы, ганаровага грамадзяніна Францыі, нацыянальнага героя ЗША і Польшчы.

Гарадскія ўлады адрэагавалі на адну з публікацый у газеце „СБ. Беларусь сегодня„, аўтар якой прапанаваў назваць адну з менскіх вуліц або плошчаў імем нашага вядомага ва ўсім свеце земляка, усталяваць яму помнік, што прыцягне ўвагу да Беларусі ўсіх, хто шануе памяць героя.

Менскія ўлады лічаць, што пытанне аб усталяванні ў сталіцы помніка Тадэвушу Касцюшку трэба разглядаць пасля таго, як з’явіцца вуліца яго імя і будуць вызначаныя крыніцы фінансавання праекта.

Нагадаем, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны аб’явіла аб пачатку грамадскай кампаніі, якая ставіць на мэце дамагчыся перайменавання адной з вуліц Менска ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Кампанія прымеркавана да 270-годдзя знакамітага ўраджэнца беларускай зямлі