У Менску мужчына параніў нажом двух мінакоў



Супрацоўнікі менскай міліцыі затрымалі раней судзімага 25-гадовага менчука, які з ужываннем нажа збіў двух мужчын.

Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка Цэнтральнага РУУС Таццяны Абознай, на адной са сталічных вуліц у грамадзяніна па малаважнай прычыне ўзнік канфлікт з двума мінакамі. Каб яго вырашыць, ён выцягнуў нож, які знаходзіўся ў торбе, і пачаў кідацца на апанентаў. Аднаму мужчыну злаўмыснік глыбока парэзаў руку, другога ўдарыў. Адзін з мужчын аказаў нападніку актыўны супраціў.

У канфлікт умяшаліся супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі хулігана і аказалі першую медыцынскую дапамогу пацярпелым, пасля чаго перадалі іх работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.

У дачыненні да затрыманага мужчыны за здзяйсненне асабліва злоснага хуліганства пачата справа па ч. 3 арт. 339 КК, санкцыя якой прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі. БелаПАН