У Менску на курсы польскай мовы прыходзяць з праверкамі
15 гадоў таму
Наглядчыкі з Міністэрства адукацыі пачалі прыходзіць з рэйдамі на курсы польскай мовы. Пакуль што вядома, што такія праверкі праходзяць у Менску.
Падставай для рэйду называюць парушэнні Закона аб рэкламе. Згодна з патрабаваннямі пункта 2 артыкула 20 гэтага закона, рэклама пра навучанне за межамі Беларусі дапускаецца толькі пры наяўнасці ў рэкламадаўца ўзгаднення Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым шэраг курсаў рэкламуюць сваю дапамогу ў паступленні ў замежныя ВНУ.
Ці праходзяць праверкі за межамі Менска, Еўрарадыё пакуль невядома.