У Менску налічваецца больш за 6,5 тысяч доўгажыхароў
У Мінску жывуць 6 574 чалавекі старэйшыя за 90 гадоў, у тым ліку 67 – якія перасягнулі векавы юбілей. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Менгарвыканкама.
Пераважная большасць у гэтай узроставай катэгорыі складаюць прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Так, ва ўзросце 90-99 гадоў налічвалася 1 192 мужчыны і 5 315 жанчын, да 100 і больш гадоў дажылі пяць мужчын і 62 жанчыны.
