У Менску нарастае колькасць хворых каронавірусам
Колькасць хворых на каронавірус у Менску нарастае ў прагназуемым раней тэмпе, аднак сумневы наконт адэкватнасці кантролю над сітуацыяй, застаюцца.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– У менскай 6-й гарадской лякарні 3 жанчыны, у якіх раней знайшлі каронавірусную інфекцыю, нарадзілі клінічна здаровых немаўлят.
Для ўзмацнення прафілактыкі эпідэміі вуліцы і пад’езды дамоў Менску апрацоўваюцца спецыяльнымі сродкамі праз камунальныя службы. Сезоннае адключэнне гарачай вады ў дамах сталіцы пераносіцца на больш позні тэрмін.
«Е-дастаўка» абяцае развозіць менчукам па замове асвячоныя велікодныя пірагі. Пры гэтым у горадзе адчуваецца дэфіцыт службаў даставак, што можа быць выкарыстана зацікаўленымі бізнес-ініцыятывамі.
Вытворца моцных спіртных напояў «Менск-Крышталь» паведамляе, што наладзіў выпуск напою крэпасцю 70 градусаў, які можна выкарыстоўваць як сродак для дэзынфекцыі паверхняў і ўжываць як напой у разведзеным стане.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск