У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 102-гадовай даўніны



Тэмпературны рэкорд 102-гадовай даўніны пабіты ў Менску 25 чэрвеня.

Максімальная тэмпература паветра днём склала 31,5 градусы цяпла. Ранейшы рэкордны паказчык быў роўны 30,6 градусы і быў зафіксаваны 25 чэрвеня 1914 года.

Упалі рэкорды дня ў Гародні — 33 градусы (было 30,6 у 1979 годзе) і Брэсце — 31,5 (30,2 у 1951 годзе). Паўтораны рэкорд у Віцебску (31,3 у 1940 годзе). Аднак абсалютны максімум дня для ўсёй краіны ўстаяў (33,3 градуса ў 1957 годзе ў Брагіне).

26 чэрвеня ў Менску чакаецца 30—32 градусы. Рэкорд дня — плюс 30,7 (зарэгістраваны ў 1979 годзе).

(Паводле аператыўных і архіўныз звестак рэсурсаў meteoinfo.by і hmc.by.)

БелаПАН