У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 41-гадовай даўніны
Тэмпературны рэкорд дня 41-гадовай даўніны пабіты ў Менску 1 траўня.
У першы дзень апошняга месяца вясны паветра ў сталіцы прагрэлася да 27,4 градуса цяпла, што на 0,7 градуса вышэй за максімум, зафіксаваны 1 мая 1977 года.
У Віцебску і Магілёве (метэастанцыя ў аэрапорце) слупок тэрмометра падняўся да 27,5 градуса, і там таксама абнавіліся рэкорды 41-гадовай даўнасці (26,1 і 26,7 градуса адпаведна).
Цяплей за ўсё было ў Акцябры (Гомельская вобласць) — плюс 29,2 (ранейшы максімум дня для райцэнтра — 27,7 градуса ўсё ў тым жа 1977 годзе).
Рэкорд дня для ўсёй тэрыторыі краіны выстаяў (30,8 градуса на метэастанцыі Палеская ў 2012 годзе; да гэтага было 29 градусаў у 1977 годзе ў Гародні).
Напярэдадні, 30 красавіка, новыя тэмпературныя максімумы дня былі зарэгістраваныя ў Менску (25,3) і Гомелі (26,1).
У мінулым месяцы тэмпературныя максімумы абнаўляліся восем разоў (4, 5, 8—10, 15, 16 і 30 красавіка).
Багатым на рэкорды быў канец красавіка — пачатак мая 2012 года. Тады яны фіксаваліся чатыры дні запар: з 28 красавіка па 1 мая. 29 красавіка быў усталяваны новы максімум месяца за ўвесь перыяд метэаназіранняў (плюс 31 градус у Лельчыцах Гомельскай вобласці).
БелаПАН