У Менску пачалі судзіць палітвязня Цімура Газізава
У судзе Маскоўскага раёна Менску пачалі разглядаць справу Цімура Газізава — актывіста ініцыятывы «Сумленныя людзі».
Яго затрымалі 16 чэрвеня і зрабілі крымінальнае абвінавачванне: «4 кастрычніка 2020 года Газізаў вёў дэструктыўную дзейнасць — наўмысна перашкаджаў працы транспарту, блакаваў дарогу, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў».
Вядома, што з лета 2020 года тэлефон Цімура Газізава праслухоўваўся. Актывіст не прызнае віну і ўпэўнены, што не здзяйсняў злачынства.
Па стане на 13 верасня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 667 чалавек. Усяго па палітычных справах могуць праходзіць некалькі тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя