У Менску пачаліся суды над затрыманымі 14 ліпеня
15 ліпеня ў раённых судах Менска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ўдзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
„Вясна” валодае звесткамі пра больш як 240 затрыманых у Менску. Частку з іх вызвалілі альбо без пратаколаў, альбо з пратаколамі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі), яшчэ частку пакінулі ў ізалятары да суда.
Некаторым даюць „суткі”.
Дзмітрый Халупка. Суддзя Юлія Густыр. Вынік – 10 сутак арышту.
Павел Крывіцкі. Суддзя Іван Касцян. Вынік – 10 сутак арышту.
Мікалай Мікалаеў. Суддзя Іван Касцян. Вынік – 12 сутак арышту.
Іван Бялько. Суддзя Аляксандр Рудэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік – 13 сутак.