У Менску пачаўся суд над Валерыяй Чарнаморцавай



У Менску пачаўся суд над экскурсаводам, даследчыцай беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыяй Чарнаморцавай.

Справу павінна разглядаць суддзя Вольга Емяльянчанка, паведамляюць праваабаронцы.

Пракурор запрасіў для абвінавачанай 2,5 года «хатняй хіміі». Прысуд чакаецца сёння а 16:30 па менскім часе.

Як паведамлялася, Валерыю затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Менску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, пасля перавялі ў СІЗА-1 і завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Праваабаронцы прызналі Чарнаморцаву палітзняволенай.