У Менску пачаўся суд над вядомай блогеркай Вольгай Такарчук



Суд Заводскага раёна Менска 16 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы палітычнай зняволенай блогеркі Вольгі Такарчук. Яе вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя (арт.391 КК).

Справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч.

Вольгу Такарчук затрымлівалі некалькі разоў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 19 траўня 2021 года ў кватэру, дзе яна жыве з мужам і двума непаўналетнімі дзецьмі, прыйшлі з ператрусам. На той момант яна ўжо была ў статусе падазраванай па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу (абраза суддзі і паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі — ч. 1 арт. 391 і арт. 188 КК). Пасля апошняга затрымання Вользе дадалі новае абвінавачванне: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 артыкул КК).

Яна была змешчаная да суда пад варту і ўтрымлівалася зпачатку ў турме ў Жодзіна, затым у СІЗА №1 Менска.

Блогерку абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 года, а таксама ў вырабе і размяшчэнні відэароліка, «які змяшчае ілжывыя звесткі, што не адпавядаюць рэчаіснасці ў дачыненні да сацыяльнага педагога адной з гімназій у Берасцейскай вобласці і ў абразах у адрас суддзі суда Першамайскага раёна Менска.