У Менску пачынаецца суд над дацэнтам Наталляй Дулінай
Былога дацэнта МДЛУ Наталлю Дуліну пачынаюць судзіць сёння, 7 лютага, у Менску. Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме, паведамляе reform.by.
Наталлі Дулінай прад’яўлена абвінавачанне ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК. Яна была затрымана летась у кастрычніку. Паведамлялася, што падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв’ю рэсурсу, прызнанаму „экстрэмісцкім фарміраваннем”. Яшчэ адно абвінавачанне прад’яўлена па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Наталля Дуліна, дацэнт кафедры італьянскай мовы, падтрымала забастоўку і пратэстуючых студэнтаў, была звольнена з універсітэта ў 2020 годзе. Яе некалькі разоў затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах. Яна прызнана палітвязнем.