У Менску пачынаецца выпускны Ды-джэяў Адраджэння



Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі цягам году праводілі шматлікія беларуска-моўныя акцыі, зараблялі за гэта балы, вялі выхаваўчую і адукацыйную працу ў грамадстве.

Як кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец, гэта новая эліта беларускага руху:

 – Адзін з пераможцаў правёў дзясткі шоў у Менскіх школах, каб стаць лідарам Ды- джэйскіх курсаў. Другі ездзіць па Беларусі і па-за межамі Беларусі, быў нават у Варшаве з гэтай праграмай дзеля таго, каб правесці яшчэ больш выпрабаваняў, зрабіць больш яркімі гэтае шоў – для дзяцей, для дарослых. Такім чынам проста Адраджэнне ідзе падчас гэтых ды-джэйскіх курсаў – беларускіх па форме, хрысціянскіх па змесце, было праведзена.

У праграме сённяшняга ўзнагароджання пераможцаў Ды-джэйскіх курсаў – выступы сябраў ордэну Ды-джэяў, канцэрт гурта „Laudans” і барда Змітра Захарэвіча, а таксама пачастунак. За ўсю гісторыю курсаў з 1999 году было падрыхтавана больш як 100 адмыслоўцаў „беларускага духоўнага спецназу”, якія складаюць „Ордэн Ды-джэяў Адраджэння”, – піша сайт БХД.

 Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя