У Менску пад коламі таксі загінула дзяўчына
Упраўленне Следчага камітэта па Менску ўстанаўлівае акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося мінулай ноччу на праспекце Незалежнасці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай следчымі падчас агляду месца здарэння, выяўлена, што ДТЗ адбылося ў пачатку трэцяй гадзіны раніцы 20 чэрвеня.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Аляксей Клімовіч, паводле папярэдняй інфармацыі, на пачатку трэцяй гадзіны 20 чэрвеня кіроўца таксі, рухаючыся па праспекце Незалежнасці ў кірунку плошчы Перамогі, здзейсніў наезд насупраць Палаца прафсаюзаў на дзяўчыну 1998 года нараджэння, якая перабягала дарогу не па пешаходным пераходзе. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла на месцы аварыі. Праца следчых і экспертаў на месцы працягваецца.
Згодна з папярэдняй інфармацыі, у момант ДТЗ вадзіцель быў цвярозы.
Распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 317 КК.