У Менску памёр карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі Уладзімір Пац
У Менску памёр шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі і Расеі Уладзімір Пац.

Інфармацыю аб смерці журналіста пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.
Уладзімр Пац быў адданым журналістам і карэспандэнтам. Падтрымліваў кантакты з беларускай апазіцыяй і палякамі ў Беларусі, удзельнічаў з мікрафонам Польскага радыё ў арганізаваных імі ініцыятывах. Ад самага пачатку бесперапынна паведамляў аб беларускай рэвалюцыі.
Уладзімір ажаніўся на беларускай жанчыне Таццяне. Меў з ёю дачку і сына. Вянчаўся з жонкай Таццянай у Каложскай царкве ў Гародні. Сёлета ў лістападзе Пац атрымаў яшчэ на год акрэдытацыю МЗС Беларусі і візу. Будаваў свае працоўныя планы і хацеў напісаць кнігу пра Беларусь. Яму было ўсяго 54 гады.
На Польскім радыё Уладзімір пачаў працаваць на пачатку 1990-х. Як адзначаецца на сайце польскага радыё, у памяці калегаў Валодзя застанецца як шчыры калега і добры журналіст.
„Госць Рацыі” журналіст „Польскага радыё” і старшыня фонду „Камунікат” Яраслаў Іванюк:
Беларускае Радыё Рацыя
