У Менску паваліўся вежавы кран



11 ліпеня 2017 года ў 9.45 на нумар «101» сталічным выратавальнікам паступіла паведамленне пра падзенне крана на вуліцы Аэрадромная, паведамляе МНС.

Высветлілася, што пры падыманні арматуры вагой блізу 100 кг адбылося падзенне крана на тэрыторыю суседняй будоўлі дома. У выніку падзення ў кабіне з вышыні 44 метры пацярпеў машыніст вежавага крана 1986 г.н.

Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

З траўмамі цяжкай ступені брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі мужчына дастаўлены ў гарадскі шпіталь.

На месцы вядуцца аварыйныя і аднаўленчыя працы. Прычына здарэння высвятляецца.